Заклік да малітвы і посту

Дарагія ў Госпадзе Браты і Сёстры! Нядзеля 25 кастрычніка была ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях днём гарачай малітвы “за Богам сцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі народ, за стойкасць у веры, мужнасць у выпрабаваннях і вернасць свайму народу ўсіх нас”. На вялікі жаль, вечар прынёс чарговую порцыю насілля і жорсткасці з боку «праваахоўнікаў», многіх брутальна затрымлівалі і кінулі за краты. Таму шматлікія вернікі вырашылі да Няспыннай Малітвы дадаць і ПОСТ – кожны паводле сваіх магчымасцей. Бласлаўляем гэтую духовую ініцыятыву і заахвочваем да салідарнай малітвы за затрыманых, пацярпелых, параненых…

Асуджаем дэманічны гвалт і молімся таксама за тых, хто дае і выконвае злачынныя загады, дае несправядлівыя прысуды. Божы суд існуе для ўсіх!

У салідарнай малітве
+ архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-каталікоў Беларусі

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *