Віншавальны ліст да Патрыярха Святаслава

5 траўня святкуе сваё 50-годдзе галава Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы вярхоўны архібіскуп Святаслаў Шаўчук. У сувязі з юбілеем Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, архімандрыт Сяргей (Гаек), накіраваў Дастойнаму Юбіляру віншавальны ліст.
“Ваша Блаславенства, Найдастойны Патрыярх Святаслаў!
Ад імя духавенства і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы вельмі шчыра віншуем Вас – Першаіерарха Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай Царквы –  з Юбілеем 50-годдзя. У шчырай малітве дзякуем Уваскросламу Хрысту Чалавекалюбцу за Вашае жыццё і за Вашае Архіпастырскае Служэнне, з блаславёных пладоў якога карыстаецца і нашая Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква. Ужо 30 год маем магчымасць адкрыта прапаведваць Евангелле на нашай роднай зямлі, а ў гэтым служэнні мы стала атрымліваем Вашую шчодрую, духоўную падтрымку.
Вялікі Вам дзякуй! Жадаем Вам багатых дароў міру, радасці, веры, надзеі ды любові ад Уваскрослага Хрыста і вітаем пасхальным вітаннем:  Хрыстос уваскрос – Сапраўды ўваскрос!
+Архімандрыт СЯРГЕЙ (Гаек), Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *