Свята ў гонар Маці Божае Фацімскай у Гродне

Новы беларускі святар Сяргей Ганчароў – манах рэдэмптарыст – правёў сваю прыміцыйную літургію ў Гарадзенскай грэка-каталіцкай парафіі. Ён будзе працаваць ва Украіне. Ягоны візіт у Гародню супаў са сьвятам Маці Божае Фацімскай, якое з’яўляецца прастольным у азначанай парафіі.

Набажэнствы ў Беларускай Грэка-каталіцкай Царкве вядуцца на беларускай мове. Напэўна таму яна гэтак прыцягвае да сябе прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Фэст у гонар Маці Божай Фацімскай традыцыйна закончыўся супольным пачастункам, ці агапай. Будынак парафіі знаходзіцца ў самым цэнтры Гародні, на вуліцы Гараднічанскай, дом 32А.

Больш фота глядзіце ў нашай фотагалерэі

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *