Свята адбылося!

12 траўня мы адзначалі парафіяльнае свята. Наша парафія названая ў гонар Маці Божай, якая ў 1917 годзе аб’яўлялася ў партугальскай Фаціме тром маленькім пастушкам. Першае з’яўленне Багародзіцы ў Фаціме адбылося 13 траўня, таму для адзначэння мы звычайна абіраем бліжэйшую да гэтай даты нядзелю. Святкаванне распачалося Боскай Літургіяй св. Яна Залатавуснага. Сёлета мы мелі асаблівую Ласку і дар Божы, каб шаноўны госць парафіі, новапасвячаны беларускі грэка-каталіцкі святар, манах-рэдэмптарыст а. Сяргей Ганчароў узначаліў Літургію, адслужыўшы ў Гародні прыміцыйную службу. Традыцыйна парафіяне падрыхтавалі шчодры пачастунак. Дзякуй усім, хто спрычыніўся да арганізацыі свята!

Больш фота глядзіце ў нашай фотагалерэі

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *