Праца пра нашую парафію адзначана на абласной канферэнцыі вучняў

30 красавіка 2022 года наша парафіянка Дамініка Дзерангоўская, якая вучыцца ў 10 класе, прымала ўдзел у трэцім этапе абласной краязнаўчай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Край Гарадзенскі”. Дамініка вырашыла прысвяціць сваю працу вывучэнню і больш дэталёваму даследаванню дзейнасці грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродна і распавесці пра яе тым, хто цікавіцца рэлігіяй і культурай нашага рэгіёна. Дамініка напісала пра  гісторыю адраджэння грэка-каталіцкай Царквы ў Гродна, пра ўнёсак святароў парафіі ў развіццё супольнасци, а таксама паказала розныя аспекты дзейнасці Царквы ў Гродна. Айцец Андрэй Крот блаславіў Дамініку на гэтае даследаванне, а таксама кансультаваў, калі ўзнікалі пытанні. Праца была заўважана, прайшла адборачны этап і на этапе прэзентацыі і абароны адзначана дыпломам другой ступені.

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *