Антыфэйк

“Я заўсёды апостала Тамаша любіў, ставіў у прыклад яго скептыцызм ды заахвочваў шукаць доказаў веры”, – піша у сваім фейсбуку айцец Андрэй Крот.

У кагосьці сёння Вялікдзень, а ў нас – Тамашова нядзеля.
Я заўсёды апостала Тамаша любіў, ставіў у прыклад яго скептыцызм ды заахвочваў шукаць доказаў веры. А сёння неяк па-іншаму глянуў на яго, на гэтае “пакуль не ўкладу палец у рану ад цвіка і руку ў ране на баку”.

Дык гэта ж пякельна балюча! Не проста доказаў шукае, а здзекуецца. Што Хрыстос адказвае? Кладзі! Трэба табе доказы, якія зробяць Мне балюча? Калі ласка! Трэба Мне пакутаваць, каб ты паверыў? Без праблем. Такі вось антыфэйк… Карацей, са святам усіх – каго з Пасхай, каго з Антыпасхай! Хрыстос уваскрос!

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *