Грэка-каталіцкае духавенства на пахаванні маці архібіскупа Юзафа Станеўскага

Грэка-каталіцкае духавенства прыняло ўдзел у пахаванні маці архібіскупа Юзафа Станеўскага, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага. Святую Імшу за супакой слугі Божай Гэлены узначаліў сам архібіскуп Юзаф, саслужылі яму каталіцкія біскупы і святары з усёй краіны, сярод якіх – архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар для грэка-каталікоў Беларусі, а таксама айцец Андрэй Крот, протапрасвітар Заходняга дэканату БГКЦ.

Гэлена Станеўская была верніцай парафіі ў Заневічах, якая носіць тытул Найсвяцейшага Сэрца Госпада Ісуса і святога Язафата. Грэка-каталіцкі святы абраны апекуном парафіі ў 60-я гады 19 стагоддзя, калі фундатары святыні – род Бажэнцкіх – збудавалі ў касцёле бакавы алтар у гонар мучаніка, кананізаванага ў 1867 годзе.

Архібіскуп Юзаф Станеўскі узначальвае Мінска-Магілёўскую дыяцэзію з кастрычніка 2021 года. З 2013 года ён выконваў служэнне дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі, а перад гэтым – рэктара Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Падчас свайго святарскага і біскупскага служэння ўладыка неаднаразова падтрымліваў грэка-каталікоў. Выказваем яму нашыя шчырыя спачуванні!

 

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *