Найстарэйшы пісьменнік Гарадзеншчыны

Міхась Амялішка адзін са стваральнікаў слыннага калісьці хору беларускай царкоўнай музыкі „Бацькаўшчына”, вернік Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы. Жыве ў Гародні. Спадар Міхась згадвае, што за сваё жыццё найбольш памятным і яскравым застаецца радасць аднаўлення незалежнасці Беларусі ў 1991-м годзе. “Прыняццё Акта Незалежнасці для мяне самае значнае, гэта мой пераход на беларускую мову. А да гэтага студэнты, калі я працаваў у аграрным універсітэце, лічылі, што я рускі. Мае бацькі былі гаспадарамі, жылі ў вёсцы недалёка ад Баранавіч, 25 кіламетраў. Бацька быў лесніком, гэта пры Польшчы было.”
Аднаму з найстарэйшых літаратараў Гарадзеншчыны Міхасю Амялішку – 90 гадоў!!! Гарадзенскі фізік, у мінулым выкладчык аграрнага ўніверсітэта, аўтар пяці біяграфічных кніг. Сябра Таварыства Беларускай Мовы, Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *