Набліжаецца свята Раства Хрыстовага!

Дарагія сябры-гарадзенцы! Набліжаецца свята Раства Хрыстовага! Традыцыйна ў гэты дзень дзеці нашай парафіі калядуюць, збіраючы такім чынам ахвяраванні на падарункі дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, якімі мы апякуемся.
Хто жадае прыняць калядоўшчыкаў, каб пачуць спевы, віншаванні, пажаданні ды спрычыніцца да добрай справы, – ЗАПРАШАЙЦЕ!
Калядаваць будзем 25-га снежня, дзесьці па абедзе і да вечара.
P.S. Дзеткі з фота паспелі крыху падрасці

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *