Тыдзень малітваў аб пакліканнях распачаўся 5 траўня

Галава Рымска-каталiцкай Царквы Беларусi архібiскуп Тадэвуш Кандрусевiч звярнуўся да вернiкаў з заклiкам распачаць чын малiтвы за святарскiя і манаскiя паклiканнi. Беларуская Грэка-каталiцкая Царква таксама мае недахоп у Божых слугах: шэраг парафiй дагэтуль не мае свайго святара, а на тэрыторыi Беларусi не iснуе нiводнай манаскай супольнасцi БГКЦ. Усё гэта не спрыяе паўнавартаснаму развiццю Царквы і пашырэнню Валадарства Божага ў свеце. Таму вернiкам БГКЦ таксама варта далучыцца да тыдня малiтваў за святарскiя і манаскiя паклiканнi.

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *