Са святам, айцец Андрэй!

Сёння, 2 ліпеня, наш душпастыр а. Андрэй Крот адзначае гадавіну святарства.
У 2005 годзе ён атрымаў святарскія свячанні, а з 2006 года служыць у парафіі Маці Божае Фацімскай у Гародні.
Жадаем айцу Андрэю заўсёды трываць у Веры, Надзеі і Любові. Няхай гэта дапаможа яму ісці і весці верных шляхам Госпада нашага Ісуса Хрыста, рупліва служыць Богу і працаваць на карысць Царквы і Бацькаўшчыны. І няхай на гэтым шляху Дух Святы няспынна дорыць нашаму святару натхненне і радасць.

Пакінуць каментарый

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *